Як праверыць, куды спісваюцца грошы, як вярнуць памылковы плацёж і што рабіць, калі здаецца, што нешта ідзе не так? Усе адказы тут!
Даведайцеся, колькі сродкаў на асноўным і бонусным рахунках, колькі lifepoints у запасе. Трымайце ўсе паступленні і спісанні грошаў за пакеты і паслугі пад кантролем.
Як праверыць
Варта праверыць, якія дадатковыя паслугі (хвіліны, інтэрнэт-трафік, SMS, роўмінг-пакеты), акрамя тарыфнага плану, у вас падключаныя. Большасць нашых паслуг - з аўтаматычным падаўжэннем праз 30 сутак або адны суткі. Даведацца, за што яшчэ могуць спісвацца грошы, можна ў
Даведайцеся, колькі хвілін і інтэрнэт-трафіку ў вас засталося. Магчыма, усе пакеты з хвілінамі ўжо скончыліся, і вы маеце зносіны па базаваму тарыфу. Калі чагосьці не хапае, заўсёды можна купіць больш. Выкарыстоўвайце найбольш зручны канал
Куды ісці - У бліжэйшы салон life:) .
Калі вы куплялі смартфон, планшэт ці мадэм з абавязацельствамі, праверце колькасць падпісак, якія засталіся. Плата за кожную падпіску спісваецца ў поўным аб'ёме, і калі цягам 5 дзён у вас на рахунку не хапае грошай, усе сродкі будуць спісаныя і ўтворыцца доўг, а выходная сувязь будзе недаступная. Даведацца ўсё можна праз
Мы заўсёды дасылаем SMS
Мы паважаем права нашых абанентаў на адпачынак, таму не дасылаем SMS з 21.00 да 9.00. Выключэнне складаюць SMS, якія прыходзяць пасля прызначэння паслуг праз каналы самаабслугоўвання. Таму заўсёды лепш праверыць падаўжэнне тарыфнага плану або паслугі самастойна, паглядзеўшы рэшткі трафіку.
Першае, што трэба зрабіць, вызначыць, на нумар якога аператара сышлі грошы. Для гэтага трэба праверыць квітанцыю аб аплаце: ці правільна указаны аператар (ЗАТ «Бест» або life :)), код і нумар тэлефона.
Калі дадзеныя верныя, то праблема можа быць у некарэктнай працы банкаўскіх сістэм. Грошы паступяць на рахунак на працягу двух банкаўскіх дзён. Калі сувязь патрэбна ў самы бліжэйшы час, то можна:
Калі нумар або аператар мабільнай сувязі ўказаны няправільна, то неабходна звярнуцца ў цэнтр абслугоўвання таго аператара, на нумар якога была праведзена памылковая аплата.
Калі гэта быў нумар life :), то прыходзьце ў наш салон, дзе можна атрымаць усю неабходную інфармацыю.
Калі з моманту плацяжу прайшло менш аднаго дня, то вярнуць грошы можна там, дзе плацілі.
Калі прайшло больш, то трэба звярнуцца ў салон life :) З сабой узяць:
Мы можам вярнуць грошы:
Выбірайце, што будзе зручна менавіта вам.
Калі плацёж памылкова паступіў на нумар абанента life :), і ён ужо паспеў скарыстацца грашыма, то мы можам вярнуць толькі тую суму, якая засталася на момант звароту.
Пры вяртанні грошай праз "Белпошту" здымаецца камісія, якая залежыць ад сумы плацяжу.
Грошы вернуцца на рахунак ці стануць даступныя для зняцця ў паказаным вамі аддзяленні «Белпошты» на працягу 30 дзён.
У life:) дзейнічаюць вельмі простыя правілы:
Плата за тарыфны план спісваецца раз у 30 сутак або ў суткі (напрыклад, як у «йо1200») і толькі ўся сума цалкам.
У life:) нельга сысці ў мінус. Мы клапоцімся пра тое, каб наш абаненты не сутыкаліся з "сюрпрызамі" ў выглядзе доўгу на балансе. Пры нулі выходная сувязь будзе недаступная. Калі на момант падаўжэння абранага тарыфу ці паслугі сродкі ёсць, іх недастаткова для актывацыі, то патэлефанаваць ці выйсці ў інтэрнэт будзе можна па базаваму тарыфу.
Скасаванне дамовы бясплатнае. Але калі з моманту падключэння прайшло менш за 90 сутак, плата пры скасаванні складзе 10 рублёў.
*Базавы тарыф - кошт паслуг пры неаплачаных тарыфе або паслузе.
Інтэрнэт, руб/МБ | 0,24 |
Званкі на life:), руб/хвіл | 0,075 |
Званкі на іншыя сеткі, руб/хвіл | 0,075 |
SMS на усе сеткі, руб | 0,04 |
MMS на усе сеткі, руб | 0,10 |
Відэазванкі, руб/хвіл | 0,08 |
*Убачыць мінус на балансе можна толькі ў тым выпадку, калі ў вас ёсць абавязацельствы.
Як зэканоміць