Пра нас

Імкнуцца да лідэрства на рынку. Увесь час прапаноўваць высокатэхналагічныя і зручныя камунікацыйныя рашэнні, якія робяць жыццё нашых абанентаў багацейшым і прасцейшым. Надаваць новае значэнне ўзаемадносінам паміж людзьмі.

Гэтыя арыенціры з'яўляюцца для мабільнага аператара life:) бясспрэчнымі каштоўнасцямі – і стымулам да дзеяння з 2008 года, з моманту выхаду life:) на беларускі рынак.

life:) – гэта малады, дынамічны, аптымістычны брэнд. Мы фарміруем асобы тон камунікацыі з нашай аўдыторыяй, стараемся ўнесці ў ЖЫЦЦЁ:) абанентаў упэўненасць, разнастайнасць і неверагодныя магчымасці быць бліжэй адзін да аднаго. life:) верыць у талент кожнага чалавека і паважае яго індывідуальнасць. life:) не сумняваецца – кожны можа дасягнуць усяго, калі насамрэч жадае гэтага. life:) падтрымлівае імкненне да асабістай свабодзы і нацэлены на канкрэтныя патрэбы кожнага абанента – мы прапануем вялікі выбар выгадных тарыфаў і паслуг для лёгкіх адносін і пазнання. life:) любіць разбураць стэрэатыпы і ўсталёўваць трэнды.

Дарэчы, пра старое і новае. З прыходам life:) айчынны рынак тэлекамунікацый змяніўся. Супер-хуткасці тэхналогіі 3G, выкананне самых складаных задач без клапот пры дапамозе мноства разнастайных прапаноў дадаткаў, невычэрпнае багацце Інтэрнэту – вы заўважылі, як змяняецца само наша жыццё? Зразумела, мы не думаем спыняцца: life:) не проста нацэлены на тэхналагічную дасканаласць, мы дарым самае прыемнае заўтрашняга дня ўжо сёння.

Беларускі аператар life:) ўваходзіць у групу кампаній Turkcell – аднаго з найважнейшых удзельнікаў еўрапейскага рынку мабільнай сувязі. Па колькасці абанентаў у кампаніях, якія належаць групе, Turkcell займае трэцяе месца ў Еўропе ў стандарце сувязі GSM. Аператары групы Turkcell паспяхова працуюць у Азербайджане, Казахстане, Грузіі, Малдове, на Украіне і Паўночным Кіпры.

На лагатыпе life:) – «смайлік». Ён мае вялікае значэнне, якое выходзіць за межы лагатыпа і візуальнага адлюстравання. «Смайлік» – гэта самастойны, «ЖЫВЫ» герой усіх камунікацый life:). Ён – на гальштуку прадаўца нашай крамы; ён жа – у голасе аператара нашага call-цэнтра; ён, вядома ж, крэатыўна абыгрываецца ва ўсіх рэкламных роліках life:). Але галоўнае для нас – гэта «смайлік» на вашым твары, гэта ўсмешкі ўсіх абанентаў life:),гэта вашы драйв, гонар, свабода, перамога… і зноў ЎСМЕШКА!

Сардэчна запрашаем на life:)!