Як аплаціць?

Паважаныя абаненты!
Інфармуем вас, што пры аплаце паслуг сувязі ў пунктах прыёму плацяжоў неабходна ўказваць аператара life:), свой нумар тэлефона ў міжнародным фармаце +375 YY XXX XX XX, дзе +375 - код краіны, YY - прэфікс сеткі аператара life :), ХХХХХХХ - нумар абанента.

Свой нумар тэлефона ў міжнародным фармаце можна даведацца пры дапамозе USSD-запытаў *147#, *115#.

Будзьце ўважлівыя пры аплаце паслуг сувязі, каб пазбегнуць памылак!

Калі ласка, захоўвайце дакументы, якія пацвярджаюць плацёж да поўнага залічэння сродкаў, якія былі ўнесены на рахунак з дапамогай абранага Вамі спосабу аплаты.

Аплаціць паслугі сувязі life:) абаненты могуць у эксклюзіўных салонах life:), ва ўсіх аддзяленнях РУП «Белпошта», у банках, а таксама ў сетцы крам MART INN.

E-voucher - папаўненне рахунку прама на касах крамаў.

Абаненты мабільнага аператара life:) атрымалі магчымасць папаўняць рахунак прама на касах супермаркетаў сеткі MART INN. Зрабіць гэта можна з дапамогай электроннага ваўчара E-voucher.

Электронныя ваўчары наміналам у 3,00 (= 30 000), 5,00 (= 50 000) і 10,0 (= 100 000) бел. руб. можна набыць у касах крамаў MART INN. Электронны ваўчар - гэта касавы чэк з 16-значным кодам папаўнення рахунку.

Каб папоўніць рахунак з дапамогай E-voucher, неабходна адправіць USSD-запыт *100* код папаўнення рахунку # і націснуць кнопку выклік. У большасці выпадкаў папаўненне рахунку адбываецца практычна імгненна.

Колькасць спроб уводу аднаго кода з аднаго нумара тэлефона - 3 спробы на працягу 3-х дзён.

 

e-PAY

Вы можаце папоўніць баланс свайго рахунку ў life:) або аплаціць паслугі сувязі за вашых блізкіх банкаўскімі картамі Visa і MasterCard. Для гэтага увядзіце нумар мабільнага тэлефона, суму папаўнення і нумар банкаўскай карты. 

Перайсці на сайт плацёжнага рэсурсу.

 

АРІП

Сістэма «Разлік» дае Вам (Плацельшчыку) магчымасць здзейсніць аплату за атрыманыя паслугі ў любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання, а таксама на сайце www.raschet.by

 

 

SCRATCH-CARD

Для папаўнення рахунку на фіксаваную суму Вы можаце выкарыстоўваць карты папаўнення рахунку (скрэтч-карты) наміналам 2,00 (= 20.000) руб., 3,00 (= 30.000) руб., 5,00 (= 50.000) руб., 10, 00 (= 100.000) руб.

Кожная скрэтч-карта мае свой серыйны нумар (9 лічбаў), а таксама ахоўнае пакрыццё, пад якім знаходзіцца сакрэтны код (16 лічбаў), з дапамогай якога вы можаце папоўніць свой баланс.

  • Для папаўнення рахунку, сцярыце ахоўнае пакрыццё, набярыце USSD запыт *100* сакрэтны код (ўбачыце яго, калі сцярэце ахоўнае пакрыццё) знак # і кнопку выкліку 
  • Калі код уведзены правільна, то вы ўбачыце апавяшчэнне пра тое, што ваш асабісты рахунак паспяхова папоўнены.
  • Важна ведаць: максімальная колькасць няўдалых спробаў папаўнення рахунку з дапамогай скрэтч-карты з аднаго нумара тэлефона - 3 разы на працягу 3 дзён.

 

QIWI

Папоўніць рахунак наяўнымі грашыма можна з дапамогай сэрвісаў QIWI:

  • Праз аплатныя тэрміналы, якія размешчаны на вакзалах, базарах, у гандлёвых цэнтрах, падземных пераходах і супермаркетах ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах Беларусі;
  • у салонах сувязі і гандлёвых кропках партнёраў QIWI па ўсёй краіне;

    Час залічэння сродкаў ад 1 хвіліны.

Падрабязнасці на сайце qiwi.by

 

ding*

Паслуга даступная ў пунктах рознічнага гандлю: прыём плацяжоў ажыццяўляецца наяўнымі з выкарыстаннем аўтаматаў самаабслугоўвання (спецыялізаваных аўтаматаў па прыёме плацяжоў), іншых спецыялізаваных апаратаў, устаноўленых у пунктах продажаў (шукай life :) або лагатып), альбо безнаяўным спосабам на сайце https://www.ding.com/.

Папоўніць рахунак на сайце можна з дапамогай банкаўскіх карт MasterСard, Visa; PayPal.

Звяртаем увагу, залічэнне грашовых сродкаў на рахунак будзе праводзіцца ў беларускіх рублях па курсе, які выкарыстоўваецца на ding*. Вы ўбачыце, колькі беларускіх рублёў будзе залічана на рахунак перад тым, як вырашыце ўнесці плацёж.

Нумар тэлефона, баланс якога вы хочаце папоўніць, неабходна ўказваць у міжнародным фармаце.

Пасля ўнясення грашовых сродкаў вы атрымаеце SMS аб паспяховым атрыманні плацяжу, а таксама квітанцыю аб аплаце з дэталёвай інфармацыяй пра яго (нумар тэлефона, на які была здзейснены аплата, сума плацяжу і сума ў беларускіх рублях, якая была залічана на указаны вамі нумар і гэтак далей).