Супрацоўніцтва

НАША КАМПАНІЯ АДКРЫТА ДА ДОЎГАТЭРМІНОВАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА З НОВЫМІ ПАРТНЁРАМІ.

Дылер life:) прадстаўляе інтарэсы кампаніі і аказвае наступныя паслугі:

  • заключэнне дагавораў аб аказанні паслуг электрасувязі;
  • аказанне кліентам дадатковых і/або спецыяльных паслуг, якія прадстаўляюцца ЗАТ «БеСТ»;
  • кансультаванне кліентаў па пытаннях адносна паслуг ЗАТ «БеСТ»;
  • рэалізацыя карт папаўнення рахунку;
  • продаж тэлефонных апаратаў стандарту GSM і аксесуараў да іх.

ЯК СТАЦЬ ДЫЛЕРАМ

Стаць дылерам life :) можна пры выкананні наступных умоў:

  • наяўнасць гандлёвых плошчаў у ажыўленым месцы
  • наяўнасць ліцэнзіі на раздробны гандаль
  • магчымасць зрабіць знешняе і ўнутранае афармленне пункта продажу і абслугоўвання ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампаніі life:)
  • Наяўнасць кампутара, які падключаны да сеткі Інтэрнэт, ксеракса, сканера і інш.

Заяўкі прымаюцца па адрасе dealer.partner@life.com.by  ў адпаведнасці з прыкладзенай формой

Спіс дакументаў, неабходных індывідуальнаму прадпрымальніку 

Спіс дакументаў, неабходных індывідуальнаму прадпрымальніку для афармлення дагаворных адносін:

  1. Належна завераную копію Пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
  2. У выпадку, калі Павераны працуе па спрошчанай сістэме падаткаабкладання - адпаведныя дакументы, якія падцвярджаюць гэта;
  3. Копію дубліката УНП;
  4. Копію пашпарта Паверанага.

Спіс дакументаў, неабходных юрыдычнай асобе

Спіс дакументаў, неабходных юрыдычнай асобе для афармлення дагаворных адносін:

  1. Належна завераную копію Пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
  2. Належна завераную копію Статута Паверанага;
  3. Належна завераную копію Устаноўчай Дамовы Паверанага;
  4. У выпадку, калі Павераны працуе па спрошчанай сістэме падаткаабкладання - адпаведныя дакументы, якія падцвярджаюць гэта;
  5. Копію дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка - выпіска з пратакола агульнага сходу ўдзельнікаў (акцыянераў або заснавальнікаў) аб прызначэнні, копія загаду аб прызначэнні;
  6. Копію дубліката УНП;
  7. Копіі пашпартоў кіраўніка і галоўнага бухгалтара (бухгалтара); Разам з дакументамі неабходна перадаць запоўненую анкету.