Галоўная> Прыватным кліентам > Паслугi> ПОЎНЫ ПЕРАНОС НУМАРА

ПОЎНЫ ПЕРАНОС НУМАРА

Як працуе паслуга
Акцыі пры пераносе нумара

Нумар той жа - магчымасцяў больш!

Захавайце свой нумар цалкам! У тым ліку і код. Нумар застанецца такім жа, якім ён запісаны ў блізкіх і сяброў або на візітоўцы. Лёгка пераносьце - і атрымоўвайце ўсе магчымасці Вялікай сеткі life:)

Праверыць гэта можна неадкладна.

Увядзіце свой дзейны нумар і атрымайце нумар у Вялікай сетцы life:)
+375
 

4 крокі – і ваш нумар перанесены на life:)

Прыходзьце ў салон life:). Напэўна, адзін з нашых салонаў дзесьці паблізу
Запоўніце заяву. Не забудзьцеся ўзяць з сабой пашпарт.
Атрымайце часовую SIM-карту.
На працягу 24 гадзін нумар будзе перанесены ў Вялікую сетку life:), пра што мы паведамім, даслаўшы SMS

Як падрыхтавацца
Праверце:

  1. Ці няма запазычанасці перад аператарам-донарам, гэта значыць мінусу на балансе
  2. Ці выкананы дагаворы з абавязацельствамі, калі, напрыклад, куплялі смартфон у растэрміноўку
  3. Ці не мяняліся пашпартныя, калі мяняліся, то спачатку варта звярнуцца да аператара-донару і замяніць іх.
  4. Ці прайшло тры месяцы з моманту апошняга пераносу нумару

Вырашайце ўсе гэтыя нюансы, прыходзьце ў салон life:) і пераносьце нумар!

БОНУСЫ І АКЦЫІ life:)

Тарыфны план - гэта толькі частка прапановы! У life:) мы заўсёды пакідаем свабоду выбару: дадавайце пакеты трафіку і хвілін, і карыстайцеся сувяззю больш выгадна.

Мы радуем нашых абанентаў прыемнымі сюрпрызамі. Прыходзьце ў Вялікую сетку life:) і

Пытанні і адказы
Мы клапоцімся пра тое, каб нашым абанентам было лёгка і проста ў Вялікай сетцы life:) Таму мы падрыхтавалі яшчэ больш інфармацыі пра паслугу Поўнага пераносу нумару.

Колькі каштуе «Поўны перанос нумара»? - Гэта паслуга абсалютна бясплатная.

Часовы нумар: што гэта і навошта? - Мы клапоцімся пра тое, каб у вас сувязь была заўсёды, таму на час пераносу нумара, а гэта 24 гадзіны, выдаем часовы нумар з актываваным тарыфным планам. Нумар дэактывуецца як толькі становіцца даступным пересены з іншай сеткі нумар.

Калі абанент ўжо ў Вялікай сетцы life:), то ў якасьці часовага нумара можна выкарыстоўваць свой існуючы нумар. SIM-карта застаецца ранейшай, зменіцца толькі нумар, г.зн. бягучы нумар з кодам +37525 - на нумар іншага аператара.

Як паведаміць сябрам, што яны тэлефануюць у сетку іншага аператара? - Да ўсталявання злучэння спецыяльны інфарматар падкажа вашым сябрам: "Вы тэлефануеце ў сетку іншага мабільнага аператара". Калі тэлефануючы скіне выклік да таго, як злучэнне будзе ўстаноўлена, то ён нічога не патраціць - час выкліку да здзяйснення злучэння не тарыфікуецца.

Ці можна адмяніць паслугу «Поўнага пераносу нумара»? - Адмяніць паслугу магчыма да пачатку тэхнічнай фазы пераносу нумара. Для гэтага трэба звярнуцца ў той жа салон life:), дзе было пададзена заява на аказанне паслугі, або ў цэнтр абслугоўвання life:) з пашпартам і падаць заяву на адмову ад паслугі (запаўняецца ў салоне або можна спампаваць з сайта).

Ці можна перанесці свой нумар life:) у сетку іншага аператара? - Для пераносу нумара з сеткі life:) неабходна звярнуцца ў салон аператара, у сетку якога пераносіцца нумар.

Асаблівасці працы паслугі «Любімы нумар у іншай сетцы» пры поўным пераносе нумара.

Дадаць як Любімы нумар у іншай сетцы можна нумары з любым прэфіксам, за выключэннем 25 (працуе праверка «прэфікс НЕ 25»). Пры гэтым не здзяйсняецца праверка на прыналежнасць да сеткі. Калі нумар з прэфіксам 25 перанесены з сеткі life:) у сетку іншага аператара, то дадаць гэты нумар як Любімы нумар у іншай сетцы магчымасці няма, а калі нумар з прэфіксам, напрыклад, 29 і перанесены з іншай сеткі ў сетку life:), то гэты нумар будзе дададзены як Любімы нумар у іншай сетцы (аўтаматычна праз 30 сутак будзе адбывацца пралангацыя паслугі пры ўмове наяўнасці на балансе дастатковай сумы). Тарыфікацыя ў любым выпадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з фактычнай сеткай абанента: калі life:), то па тарыфах унутры сеткі, калі іншая сетка - то са зніжкай 50%.

Звярніце ўвагу!

Цяпер, калі нумар поўнасцю перанесены ў Вялікую сетку life:), то пры папаўненні балансу неабходна ўказваць аператара сувязі, гэта значыць life:) А нумар тэлефона павінен быць у міжнародным фармаце +375 ХХ XXX XX XX, дзе +375 - код краіны, XX - прэфікс, ХХХ ХХ ХХ - нумар абанента.

Для таго каб патэлефанаваць на перанесены нумар, неабходна набіраць яго цалкам, з кодам краіны і прэфіксам:

+375 29 ХХХ ХХ ХХ

+375 44 ХХХ ХХ ХХ

+375 33 ХХХ ХХ ХХ

+375 25 ХХХ ХХ ХХ

Юрыдычная інфармацыя 

Парадак аказання паслугі «Поўнага пераносу нумара».

ПЕРАНОСЬЦЕ СЯБРОЎ У ВЯЛІКУЮ СЕТКУ!

Запрашайце сяброў перанесці нумар у life:) і атрымлівайце 20% ад іх выдаткаў на паслугі сувязі за кожны месяц на працягу 90 дзён з моманту пераносу нумару!